Меню
Чат
200
Опрос
Вы пионер
Всего ответов: 17
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2010 » Декабрь » 15 » СУСТРЭЛІСЯ ПІЯНЕРЫ РОЗНЫХ ЧАСОЎ
13:37
СУСТРЭЛІСЯ ПІЯНЕРЫ РОЗНЫХ ЧАСОЎ

СУСТРЭЛІСЯ ПІЯНЕРЫ РОЗНЫХ ЧАСОУ



pianery1

У цэнтры пазашкольнай работы прайшло адкрытае пасяджэнне круглага стала. Прымеркавана яно было да 20-годдзя  грамадскага аб’яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” (БРПА).
- Дзень нараджэння піянерскай арганізацыі ў краіне адзначаецца штогод, - адзначыла старшыня Навагрудскага раённага савета ГА "БРПА” В.В. Ліс. – Сёлета ж гэта адбываецца асабліва маштабна. Так, на рэспубліканскім свяце пабывалі 26 піянераў-актывістаў з розных гарадоў нашай вобласці. Дэлегатам Навагрудка стала вучаніца СШ №1 Т. Мянчыцкая. Таксама неўзабаве на свята ў Гродна адправяцца 8 актыўных піянераў.
Безумоўна, можна толькі парадавацца за рабят, якім выпаў шанц пабываць на рэспубліканскім і абласным святах.Аднак, мяркую, мясцовая ўрачыстасць не саступіла ім па многіх параметрах. Тое, што яна атрымалася і цікавай, і вясёлай, могуць пацвердзіць усе, каму давялося на ёй пабываць.

На мерапрыемстве сабралася нямала гасцей. У ліку самых шаноўных – ветэраны  піянерскага  руху  і  былыя  піянерскія  работнікі  В.І. Данько, А.Б. Сталярчук, А.І. Максіменка, Л.А. Вагіна, Т.І. Калясінская і інш. Прыемна было бачыць, што і сёння яны поўныя творчай энергіі, жыццёвага задору і аптымізму. Таму сустрэча з піянерамі былых часоў была для сённяшніх школьнікаў карыснай: яны бліжэй пазнаёміліся з людзьмі, з якіх смела можна браць прыклад. Прычым кожны з гасцей узгадаў уласныя піянерскія часы, падзяліўся думкамі аб сённяшнім дні БРПА, выказаў прапановы.
pianery2Не менш цікава было слухаць і піянераў ХХІ стагоддзя. Пераканаўча і з задорам яны расказалі пра справы, якія іх аб’ядноўваюць. Красамоўна сведчыў пра іх і рознакаляровы стэнд са шматлікімі фотаздымкамі, спецыяльна падрыхтаваны да круглай даты.
Не засталіся ў баку і сябры БРПА – раённы савет ветэранаў і райкам ГА "БРСМ". Самыя актыўныя ўдзельнікі піянерскага руху былі адзначаны гэтымі арганізацыямі і атрымалі ўзнагароды.
Кропку ва ўрачыстай сустрэчы паставіла вядомая піянерам розных пакаленняў песня аб першым піянерскім атрадзе.

Просмотров: 1142 | Добавил: TRATIL | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]

Приветствую Вас, Гость